Рэжым зладзіў "паляванне на ведзьмаў": спецдакладчыца ААН аб сітуацыі ў Беларусі

Анаіс Марэн / reform.by
Анаіс Марэн / reform.by

Палітыка рэжыму ў дачыненні да нязгодных беларусаў падобная на помсту і "паляванне на ведзьмаў", расказала на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн.

Спачатку было шмат пераследаў, пагрозы. Цяпер палітыка ўладаў Беларусі падобная на чыстку. Яны хочуць ачысціць грамадзянскую супольнасць ад людзей, якія ім не падабаюцца. Юрыстаў пазбаўляюць ліцэнзій, падатковыя органы прыходзяць з праверкамі [у арганізацыі. Еўрарадыё].

Рэпрэсіі зазнаюць не толькі беларусы, якія хочуць змены ўлады, але і тыя, хто супраць вайны ва Украіне. Неаслабны ціск змушае людзей з'язджаць. Паводле падлікаў ААН, з 2020 года колькасць мігрантаў можа складаць некалькі сотняў тысяч, аднак дакладную лічбу назваць цяжка.
 

Няма пацверджанняў, што беларусам патрэбнае бежанства

За мяжой беларусы сутыкаюцца з цяжкасцямі. У тым ліку праз рашэнні ўладаў, якія парушаюць правы тых, хто вырашыў пакінуць Беларусь. Найбольш распаўсюджаная праблема легалізацыя. Часта беларусы з'язджаюць, калі адчуваюць небяспеку, бачачы арышты калегаў або блізкіх людзей.

Режим устроил “охоту на ведьм”: спецдокладчик ООН о ситуации в Беларуси
Алея сцягоў каля будынка ААН / РІА Новости

ААН асабліва не можа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Калі прадстаўнікі ААН пішуць у Беларусь з просьбай праверыць, ці не парушаюцца правы асобных людзей, улады апошні год проста іх ігнаруюць. Раней хоць былі адпіскі, што нічые правы не парушаюцца, кажа спецдакладчыца ААН.

А ці можа ААН рэкамендаваць трэцім краінам быць больш лаяльнымі да беларусаў?

Я не магу казаць пра якую-небудзь краіну дакладна, таму што я спецдакладчыца па Беларусі. На жаль, з 24 лютага былі замарожаныя некаторыя банкаўскія рахункі беларусаў або пагадненні пра студэнтаў былі скасаваныя, гэта значыць беларусы не змаглі атрымаць візы для навучання. Магу рэкамендаваць урадам трэціх краін пачытаць маю справаздачу і дапамагчы беларусам праз арганізацыі, якія займаюцца правамі чалавека. Правы чалавека распаўсюджваюцца на ўсіх. Калі чалавек апынуўся на тэрыторыі вашай краіны, то трэба абыходзіцца з ім адпаведным чынам, — заключае Марэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі