Супраціў падчас рэпрэсій: што рабіць беларусам, якія засталіся ў Беларусі?

Мірная акцыя пратэсту ў Беларусі, 2020 год / unsplash.com
Мірная акцыя пратэсту ў Беларусі, 2020 год / unsplash.com

Беларусы, якія вымушана з’ехалі за мяжу пасля рэпрэсій, працягваюць барацьбу супраць пуцінска-лукашэнкаўскага рэжыму. Не спыняецца грашовая падтрымка палітзняволеных, пералічваюцца данаты для Узброеных сіл Украіны, актыўна вядзецца інфармацыйны супраціў ды ўвогуле адбываецца шмат чаго іншага, што робіць дыяспара для перамогі.

А як быць мільёнам беларусаў, якія засталіся на радзіме? Падчас татальнага тэрору ў выкананні карніцкіх органаў асабліва не развернешся. Пераходзіць у падполле, партызаніць, з’язджаць з краіны — што рабіць?

Супраціў падчас рэпрэсій: што рабіць беларусам, якія засталіся ў Беларусі?

— У прынцыпе, тое ж самае, што людзі рабілі і раней, калі гэта не стала зараз небяспечным, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё палітолаг Андрэй Казакевіч. — Я не веру ў нейкі падрыхтаваны гвалтоўны пратэст. Думаю, што асноўнай дзейнасцю мусіць быць тое, што можна назваць арганічнай працай. Па-першае, вядома, працаваць над сабой. Не трэба ахвяраваць сваёй кар’ерай, сваімі інтарэсамі толькі для таго, каб займацца грамадскай справай. Усё мусіць быць сбалансавана.

Што тычыцца грамадскай справы — развіваць мясцовыя супольнасці, развіваць кантакты паміж людзьмі. Прычым гэта можна рабіць абсалютна ў палітычных сферах. Галоўнае, каб мець супольнасць і камунікацыю. Рабіць развіццё ў галіне культуры, беларускай ідэнтычнасці і нацыянальнай гісторыі, бізнесу. Фактычна ўсё, што можна рабіць без сур’ёзнага супраціву з боку дзяржавы.

Падкрэслю, што гэты час трэба скарыстаць для таго, каб супраціўляцца “атамізацыі” і выбудоўваць [сацыяльныя] інстытуты. Працаваць на назапашванне культурнага слою, на развіццё новых фарматаў узаемаадносін паміж рознымі супольнасцямі. Заставацца ў недзяржаўным інфармацыйным полі. Шукаць каналы, атрымліваць інфармацыю, аналізаваць яе, абмяркоўваць з тымі людзьмі, якіх вы лічыце надзейнымі. Гэта само па сабе значна больш важнае, чым нейкія рэзкія крокі, якія могуць прывесці да разбурэння нейкіх супольнасцяў, інстытутаў ці нават пачатку рэпрэсій да іх удзельнікаў. Калі казаць пра агульны вектар, то ён, мне падаецца, мусіць быць менавіта такім, — лічыць Андрэй Казакевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі