Робі Уільямс вернецца ў Take That

На днях маці вядомага спевака Робі Уільямса заявіла, што “адчувае жаданне сына аб’яднацца з Take That, і што гэта абавязкова адбудзецца”. Акрамя гэтага Джэн Уільямс паведаміла, што стан поп-зоркі пасля рэабілітацыйнай клінікі значна палепшыўся, і зараз ён у добрым стане і шмат часу праводзіць у студыі.

Нагадаю, Уільямс лёг у рэабілітацыйны цэнтр 13 лютага, у дзень свайго 33-годдзя. А ў цэлым, спявак правёў у клініцы каля трох тыдняў.

Да таго ж, на пачатку сакавіка апошнюю студыйную кружэлку Уільямса “Rudebox” часопіс New Musical Express прызнаў горшым альбомам года.

Хто не памятае, Уільямс сыйшоў з Take That у 1995 годзе, а годам пазней гурт разваліўся, але ў 2006-м зноў уз’яднаўся. І ўжо ў лістападзе хлопцы выдалі новы альбом Beautiful World, які адразу трапіў на першыя радкі брытанскіх чартаў.

Але Робі Уільямс упарта адмаўляўся ад вяртання ў стары калектыў, нават на некалькі канцэртаў.

Відаць, зусім дрэнна ідуць справы спевака, калі ён усё ж вырашыў адмовіцца ад свайго прынцыпу і зноў заспяваць у Take That.

Фота: mtv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі