Рост коштаў паскорыўся ў паўтара раза

У жніўні рост коштаў быў у паўтара раза меншым - 0,8%. У ліпені інфляцыя склала 0,9%, у чэрвені - 1,2%, у маі - 2,2%, інфармуе БелаПАН. Агулам з пачатку года цэны павялічыліся на 13,4%.

Сярод харчовых тавараў у верасні значна павялічыўся кошт гародніны (на 10,1%), садавіны (на 4%) і гарбаты (на 2,4%). Патаннелі бульба (на 8,5%), макароны (на 0,7%), пшанічная мука (на 0,2%) і яйкі (на 0,1%).

Сярод нехарчовых тавараў у лідэрах па падаражэння апынуліся бензін (на 4,2%), медыкаменты (на 3,7%) і пісьмовыя прылады (на 1,3%). Знізіліся цэны на дываны і дывановыя вырабы (на 0,2%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі