Роўна два гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Роўна два гады таму, 18 чэрвеня 2020-га, былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі. Бацьку і сына затрымалі, калі яны везлі подпісы ў выбарчыя камісіі ў Мінску.
Цяпер Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовы тэрмін пакарання. Эдуард Бабарыка быў кіраўніком штаба свайго бацькі падчас электаральнай кампаніі. Ён ужо два гады ўтрымліваецца за кратамі без суда.
Накануне былі затрыманыя 15 супрацоўнікаў “Белгазпромбанку”, які ўзначальваў Віктар Бабарыка. Незадоўга да свайго затрымання ён паспеў даць інтэрв’ю выданню Deutsche Welle, якое адмыслова папрасіў правесці раней, чым было запланавана, бо чакаў, што “за ім прыйдуць”.
— Мы чакаем, і мы падрыхтаваліся, штаб працягне працу па-за залежнасцю ад таго, цібуду я мець доступ да вольнага волевыяўлення, або мяне абмяжуюць, — сказаў тады Бабарыка ў інтэрв’ю.
Затрыманне Бабарыкаў справакавала першыя масавыя пратэсты тым летам. Людзі выйшлі на вуліцы, крычалі "Выпускай!" каля СІЗА КДБ. Некаторыя з іх станавіліся ў чэргі, каб стаць даручаьнікамі за Віктара Бабарыку.
Пісаць Віктару і Эдуарду Бабарыкам можна па гэтых адрасах:
- ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.