Роўна год таму 55 чалавек вырашылі балатавацца ў прэзідэнты Беларусі

Святлана Ціханоўская да таго, як стала кандыдатам у прэзідэнты / vk.com
Святлана Ціханоўская да таго, як стала кандыдатам у прэзідэнты / vk.com

Год таму скончылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020-га года.

Свае ініцыятыўныя групы тады зарэгістравалі 55 прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў прэзідэнты.

Сярод іх былі экс-банкір Віктар Бабарыка, былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала і жонка блогера Сяргея Ціханоўскага Святлана Ціханоўская.

Сам блогер на момант сканчэння падачы патрэбных дакументаў у ЦВК адбываў адміністрацыйны арышт. Святлана Ціханоўская падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ад яго імя. Аднак у Цэнтрвыбаркаме высветлілася, што падаваць дакументы яна можа, а падпісваць — не.

"У сітуацыі, што склалася намі прынятае рашэнне падаць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты жонкі Сяргея — Святланы Ціханоўскай", — паведамлялася тады ў Telegram-канале "Краіна для жыцця".

Каля трыццаці заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі “кандыдаты пратэсту”, якіх узначальваў палітык Мікола Статкевіч. Яны планавалі скарыстаць выбарчую кампанію як легальную магчымасць для арганізацыі мітынгаў і сустрэч з людзьмі.

Ужо 20 траўня ЦВК вырашыў, што дапусціць да этапу збору подпісаў толькі пятнаццаць ініцыятыўных груп.

Пасля завяршэння этапу збору подпісаў у якасці кандыдатаў у прэзідэнты былі зарэгістраваны пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі