Руская праваслаўная царква не прызнае Колю?
У царкве лічаць, што Аляксандр Лукашэнка мае толькі двух сыноў.
Адпаведная інфармацыя змешчаная на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы, адзначае ў сваім Фэйсбуку Глеб Лабадзенка.
Пры гэтым на сайце царквы пазначана, што Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Аднак Дзень нараджэння кіраўніка Беларусі ў афіцыйных крыніцах апошнім часам пазначаецца як 31 жніўня. Дата нараджэння Лукашэнкі з 30 на 31 жніўня была зменена нібы дзеля таго, каб яна супадала з днём нараджэння сына Колі.
Нагадаем, што Коля Лукашэнка — трэці сын Аляксандра Лукашэнкі. Ён быў народжаны па за шлюбам.