Ryanair павялічыць цэны, у Германіі створаць свой ChatGPT — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Летні адпачынак пад пагрозай — Кампанія Ryanair падвышае цэны на пералёты. Тым часам у Баварыі збіраюцца стварыць уласны аналаг ChatGPT, і магчыма руку да гэтага прыкладуць жанчыны-навукоўцы, якіх у Еўропе становіцца ўсё больш.

Падрабязней пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Ryanair падвысіць цэны

Летні адпачынак у гэтым годзе можа абярнуцца даражэйшым. Ірландская бюджэтная кампанія Ryanair заявіла, што падвысіць цэны на квіткі, бо пастаўкі новых самалётаў Boeing 737 Max затрымліваюцца.

Як тлумачыць галоўны выканаўчы дырэктар Ryanair Майкл А'ліры, гэта азначае, што кампанія будзе ў стане перавезці менш пасажыраў. Таксама ён дадаў, што тарыфы на ўсе рэйсы вырастуць праз праблемы з іншым пастаўшчыком самалётаў.

Цэны вырастуць прыкладна на 10%.

Ryanair повысит цены, в Германии создадут свой ChatGPT — #ИхНравы
ryanair.com

У Еўрасаюзе стала больш навукоўцаў-жанчын

41% навукоўцаў і інжынераў у Еўрасаюзе — гэта жанчыны. Зараз іх колькасць у ЕС дасягнула 7,3 мільёна, што на 310 тысяч больш, чым на год раней.

Па дадзеных Еўрастата, у долі жанчын у навуцы і інжынернай справе лідарам з'яўляецца Данія (53%), далей ідуць Літва (52%) і Балгарыя (51%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі