Рынкевіч заклікаў грамадзян і неграмадзян Латвіі пакінуць Беларусь і Расію

Эдгар Рынкевіч / прэс-служба МЗС Латвіі, ілюстрацыйнае фота
Эдгар Рынкевіч / прэс-служба МЗС Латвіі, ілюстрацыйнае фота

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч заклікаў грамадзян і неграмадзян краіны пакінуць тэрыторыю Беларусі і Расіі. Заява прагучала ў эфіры латвійскага тэлебачання, піша Delfi.

Рынкевіч падкрэсліў, што пасля "мяцяжу Прыгожына" ў Расіі існуе шмат няяснасці. Таксама ён перасцярог суайчыннікаў ад паездак у Беларусь і Расію. Латвійскі прэзідэнт папярэдзіў пра абмежаваныя магчымасці краіны для эвакуацыі пры ўзнікненні складаных сітуацый у Беларусі і Расіі.

Раней МЗС Латвіі на чале з Рынкевічам неаднаразова папярэджваў з нагоды паездак у Беларусь і Расію.

Колькасць жыхароў Латвіі, якія знаходзяцца ў Беларусі і Расіі, невядомая, бо не ўсе яны рэгіструюцца ў консульскіх службах. Аднак паведамлялася, што за апошнія паўгода Беларусь наведалі некалькі тысяч чалавек з Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі