Rzeczpospolita: Знайшоўся сведка, які бачыў расcтрэлы ў 1945 годзе ў Лідзе

Пра гэта газеце "Rzeczpospolita" паведаміў прадстаўнік польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Збігнеў Кулікоўскі.



З меркаваным сведкам тых падзеяў ўжо адбылася размова на тэрыторыі Польшчы. Аднак імя і прозвішча гэтага чалавека не паведамляецца. У сувязі з новымі фактамі польскі бок збіраецца па гэтай справе звярнуцца па дапамогу да генеральнай пракуратуры Беларусі.



Летам 1945 года савецкія войскі, ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі польскіх сацыялістычных уладаў, праводзілі буйную аперацыю — аблаву. У выніку яе "ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы" былі затрыманыя польскія грамадзяне, якіх падазравалі ў тым, што яны былі антыкамуністычнымі падпольшчыкамі. Мяркуецца, што гэтыя людзі былі расстраляныя ў пазасудовым парадку. Дадзеныя падзеі называюцца некаторымі польскімі грамадскімі дзеячамі і гісторыкамі “Малой Катынню”.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі