Са спецвучэльні закрытага тыпу ў Крывічах зніклі шэсць выхаванцаў-падлеткаў

Са спецвучэльні закрытага тыпу ў Крывічах зніклі шэсць выхаванцаў-падлеткаў

Са спецвучэльні закрытага тыпу ў Крывічах, што ў Мядзельскім раёне, сышлі шасцёра выхаванцаў-падлеткаў. Гэта хлопцы 2000-2002 года нараджэння, якія ўвечары 19 жніўня самавольна пакінулі ўстанову і дагэтуль невядома, дзе яны знаходзяцца.

Пошукамі падлеткаў займаецца міліцыя і пошукава-выратавальны атрад “Анёл”.

Спецыяльная лячэбна-выхаваўчая прафесійна-тэхнічная вучэльня ў Крывічах займаецца рэабілітацыяй падлеткаў, якія маюць алкагольную і наркатычную залежнасць, недахопы фізічнага або псіхічнага развіцця. Таксама туды накіроўваюць школьнікаў, якія маюць адхіленні ў паводзінах і цяжка навучаюцца.

Са спецвучэльні закрытага тыпу ў Крывічах зніклі шэсць выхаванцаў-падлеткаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі