Саакашвілі абвясціў, што выязджае ва Украіну

Саакашвілі абвясціў, што выязджае ва Украіну

Экс-прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі абвясціў, што выязджае з Польшчы ва Украіну. Пра гэта ён напісаў у Фэйсбуку — ён размясціў там сваё сэлфі і падпісаў яго: “Усё, мы выязджаем у Кракавец, Украіну”.

Раней украінскія ўлады заявілі, што не пусцяць Саакашвілі ў краіну і забяруць у яго пашпарт.

Палітык быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня ўказам прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Фармальнай падставаў стала падача ілжывых звестак пры атрыманні грамадзянства. Гаворка ідзе пра тое, што Саакашвілі не паведаміў пра заведзеныя на яго крымінальныя справы.

У момант пазбаўлення ўкраінскага грамадзянства Саакашвілі знаходзіўся ў ЗША і пазней неаднаразова абяцаў вярнуцца. У сярэдзіне жніўня ён абвясціў, што мае намер трапіць ва Украіну праз Польшчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі