Сабаленка і Мертэнс прайгралі, але яшчэ маюць шанцы на выхад у паўфінал

Сабаленка і Мертэнс прайгралі, але яшчэ маюць шанцы на выхад у паўфінал

На выніковым парным турніры WTA ў Шэньчжэні беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прайгралі Тымеі Бабаш з Венгрыі і Крысціне Младзенавіч з Францыі — 6:4, 2:6, 5:10. Іх сустрэча працягвалася 1 гадзіну 20 хвілін.

Тым не менш, беларуска-бельгійская пара пакуль што захоўвае шанцы на выхад у паўфінал турніру. Яны атрымаюць такую магчымасць, калі ў сённяшнім матчы тайваньскі дуэт Чань Лаціша / Чань Хаацін перамогуць немку Ганну-Лену Грэнефельд і галандку Дэмі Схюрс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі