Сабаленка ўпершыню стала чэмпіёнкай свету па версіі ITF

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка ўпершыню стала чэмпіёнкай свету па версіі Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF). Сёлета беларуская тэнісістка перамагала на турнірах у Адэлаідзе, Мельбурне і Мадрыдзе, дайшла да паўфіналаў Уімблдона і адкрытага чэмпіянату Францыі, да фіналу US Open. Ёй нават удалося часова адсунуць з першага радка рэйтынгу Ігу Свёнтак з Польшчы і стаць першай ракеткай свету. Цяпер Сабаленка знаходзіцца на другім месцы.

"2023 год быў для мяне неверагодным сезонам, і я вельмі рада, што мяне назвалі чэмпіёнкай свету ITF, — піша Арына Сабаленка. — Ад перамогі на турніры "Вялікага шлема" ў адзіночным разрадзе на Australian Open да першага месца ў сусветным рэйтынгу — гэта быў надзвычайны год. Я вельмі ўдзячная сваёй сям'і, сваёй камандзе і заўзятарам за іх падтрымку ў 2023 годзе. Мне не церпіцца вярнуцца на корт у новым сезоне ў студзені".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі