Сабатаж у Полацкім раёне — крымінальная справа аб пагрозе тэракту на чыгунцы

Сабатаж у Полацкім раёне — крымінальная справа аб пагрозе тэракту на чыгунцы

Чарговы сабатаж на чыгунцы ў Беларусі, на гэты раз — у Полацкім раёне. Як паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці, 7 cнежня каля чыгуначнай станцыі Адамава знайшлі "прадмет з прыкметамі самаробнай выбуховай прылады". У выніку на больш за пяць гадзін быў затрыманы рух пяці цягнікоў (двух пасажырскіх і трох грузавых). Адзначаецца, што гэта стала прычынай "працяглай дэзарганізацыі чыгуначнага транспартнага спалучэння".

Крымінальную справу распачалі па факце "пагрозы здзяйснення акту тэрарызму, якая пацягнула іншыя цяжкія наступствы" (ч. 2 арт. 290 КК). Папярэднім расследаваннем займаецца Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці.

Нядаўна ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці затрымалі 27-гадовага мужчыну, які нажоўкай перарэзаў магістральны кабель на чыгунцы. Распачата крымінальная справа.

Сабатаж у Полацкім раёне — крымінальная справа аб пагрозе тэракту на чыгунцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі