Салігорскі “Шахцёр” не змог выйсці ў 2-гі раўнд Лігі Еўропы (відэа)

Салігорскі “Шахцёр” не змог выйсці ў 2-гі раўнд Лігі Еўропы (відэа)

Салігорскі “Шахцёр” не змог выйсці ў 2-гі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. У Марыямпалі гарнякі прайгралі мясцовай “Судуве” — 1:2. У Салігорску была нічыя 0:0.

Гаспадары поля забілі прыгожы мяч на 34-й хвіліне, мелі і яшчэ добрыя моманты. Аднак на 38-й удача была на баку гасцей і Юрый Кавалёў лік зраўняў. З канца першага тайма, пасля выдалення за дзве жоўтыя карткі Сяргея Мацвейчыка, “Шахцёр” гуляў у меншасці. Аднак гэта амаль не было заўважна, у другім тайме беларуская каманда мела перавагу, кантралявала гульню і не рэалізавала выдатны момант, калі не забіў Эдгар Аляхновіч. У апошнія хвіліны матчу гарнякі сталі гуляць на ўтрыманне ліку, паколькі ён іх задавольваў, а літоўцы пайшлі на штурм. На 91-й хвіліне пасля падачы з кутняга гаспадары поля забілі пераможны гол.

У чацвер мінскае “Дынама” правядзе на Фарэрскіх астравах другі матч 1-га кваліфікацыйнага раўнда ў мясцовым “Рунавікам”, пачатак у 20.30. У Мінску дынамаўцы выйгралі з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі