Салігорскі "Шахцёр" упершыню выйграў футбольны Суперкубак Беларусі
Салігорскі "Шахцёр" упершыню выйграў футбольны Суперкубак Беларусі. У матчы, які 2 сакавіка прайшоў у сталіцы на стадыёне ФК "Мінск", гарнякі па пенальці абыгралі БАТЭ — 5:4 (асноўны час — 0:0). Рашаючы гол забіў брамнік Аляксандр Гутар, які перад гэтым адбіў два 11-метровыя ўдары.
"Шахцёр" — чэмпіён Беларусі, БАТЭ — уладальнік Кубка. Раней барысаўчане 7 разоў заваёўвалі Суперкубак. У апошнія тры гады ён быў у брэсцкага "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.