Салігорскія пажарныя выратавалі 65-гадовага пенсіянера (фота)

Салігорскія пажарныя выратавалі 65-гадовага пенсіянера (фота)

Салігорскія пажарныя выратавалі 65-гадовага пенсіянера, у кватэры якога адбылося ўзгаранне. Паведамленне пра пажар паступіла ў 22.43 ў аўторак ад суседа, жыхара дома па вуліцы Кастрычніцкай. Па яго інфармацыі, з кватэры на трэцім паверсе ішоў дым.

Выратавальнікі вынеслі з задымленай кватэры гаспадара, якога потым адвезлі ў лякарню з лёгкім атручэннем прадуктамі гарэння. З суседніх кватэр былі эвакуяваныя два чалавекі.

Агонь выпаліў пакой, закурыў сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі