Самалёт прызямляецца ў мінскім аэрапорце ў моцны туман (відэа)
Самалёт у Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Фота: інстаграм-акаўнт @laserv26
У інстаграм-акаўнце @laserv26 апублікавана відэа, знятае з кабіны самалёта, што прызямляецца. Мяркуючы па геатэгу, у роліку захаваны момант пасадкі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" — з сярэдзіны мінулага тыдня сталіца Беларусі ахутаная туманам.
Паглядзіце гэтае відэа з гукам, саўндтрэк вас парадуе:
Першыя кадры зробленыя, калі самалёт знаходзіцца на вышыні ў 400 метраў. Узлётна-пасадачная паласа з'яўляецца з туману на вышыні прыблізна ў 60 метраў. Самалёт здзяйсняе пасадку праз 20 секунд пасля гэтага моманту.
Моцны туман стаў прычынай затрымкі многіх рэйсаў, якія прыбываюць у аэрапорт Мінска. Некаторыя рэйсы былі адмененыя. А інфармацыйнае табло ў мінскім аэрапорце пакрылася чырвонымі заўвагамі.
Як патлумачылі Еўрарадыё ў аэрапорце, звычайна самалёт здзяйсняе некалькі рэйсаў за дзень. Спазненне на адным з іх па ланцужку перадаецца на ўсе астатнія. Таксама ў моцны туман у мэтах бяспекі можа быць павялічаны інтэрвал паміж самалётамі, што прызямляюцца. Гэта таксама можа стаць прычынай затрымак.
@laserv26 апублікаваў у сваім профілі яшчэ некалькі здымкаў з туманнага мінскага аэрапорта. На адным з іх — самалёт "Белавія" ў фірмовай "васільковай" ліўрэі, на іншым — борт, якім прыбылі ў Мінск футбалісты лонданскага "Чэлсі":