Самаму касмічнаму мастаку Язэпу Драздовічу — 135. Дзе на яго паглядзець?

Самы час пазнаёміцца з творчасцю беларускага Леанарда да Вінчы – у ягоны юбілей праводзяць унікальныя выставы.

Самы час пазнаёміцца з творчасцю беларускага Леанарда да Вінчы – у ягоны юбілей праводзяць унікальныя выставы. / Я. Драздовіч, "Сустрэча вясны на Сатурне"

Язэп Драздовіч — чалавек незвычайны. Мы ведаем яго як мастака, але складана нават вызначыць, да якога кірунку аднесці яго творчасць, у якім стылі ён маляваў. Таксама як немагчыма абмежаваць ягоную экстраардынарную асобу адным толькі вызначэннем “мастак”. Бо ён займаўся яшчэ і скульптурай, складаў вершы, выкладаў, быў тэатральным дзеячам, астраномам-аматарам, археолагам, этнографам, фалькларыстам, цікавіўся філасофіяй і хірамантыяй… Не чалавек, а цэлы сусвет! Наш беларускі Леанарда да Вінчы.

13 кастрычніка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння нашага выбітнага земляка. Гэта добрая нагода ўганараваць памяць пра яго і праз ягоную творчасць паспрабаваць спазнаць вобраз мыслення славутага беларуса.

Нацыянальны мастацкі музей — творы, якіх яшчэ ніхто не бачыў

Самаму касмічнаму мастаку Язэпу Драздовічу — 135. Дзе на яго паглядзець?
Язэп Драздовіч цікавіўся космасам і шмат маляваў яго так, як уяўляў.

“Космас Язэпа Драздовіча” — гэта збор твораў з калекцыі аддзела старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут можна пабачыць карціны мастака са знакамітай “касмічнай серыі”, а таксама яго першую спробу ў партрэтным жанры. Некаторыя творы паказваюцца ўпершыню. Варта паспяшацца, выстава працуе толькі да 16 кастрычніка.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа — дзённікі і дакументы

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў праходзіць выстава “Самародак зямлі беларускай”, прысвечаная Язэпу Драздовічу. Тут паказаныя арыгінальныя дакументы з яго біяграфіі — пастанова пра прызнанне дваранскай годнасці роду Драздовічаў, генеалагічная табліца роду, якую склаў сам мастак. 

Самаму касмічнаму мастаку Язэпу Драздовічу — 135. Дзе на яго паглядзець?
Навуковая бібліятэка паказвае ўнікальныя дакументы і здымкі творцы.

“Вяртанне вечнага вандроўніка” ў Глыбокае

Родныя мясціны Язэпа Драздовіча — Глыбоччына. Тут на выставе ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі можна даведацца пра дзяцінства мастака, паглядзець на яго працы — на тое, як на малой радзіме захоўваецца памяць пра земляка. Напрыклад, тут расказваюць пра глыбоцкую традыцыю маляваных дываноў.

Самаму касмічнаму мастаку Язэпу Драздовічу — 135. Дзе на яго паглядзець?
Маляваныя дываны – адметнасць Глыбоччыны. А Драздовіч імі зарабляў.

Музей маляванкі ў Заслаўі

Што да маляваных дываноў і наіўнага мастацтва, то ў Заслаўі захоўваецца самая вялікая калекцыя не толькі дываноў Алены Кіш, але і маляванак Язэпа Драздовіча — 32 работы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі