Сасновіч выйшла ў трэці круг Australian Open
WTA
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 33-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, выйшла ў трэці раўнд першага ў гэтым годзе турніру серыі "Вялікага Шлема" Australian Open. У другім раўндзе беларуска абыграла з лікам 6:3, 6:3 эстонскую спартсменку Анет Кантавейт.
У наступным раўндзе суперніцай Аляксандры Сасновіч стане Наста Паўлючэнкава (42) з Расіі. Расіянка ў другім раўндзе абыграла 9-ю ракетку планеты Кікі Бертэнс з Бельгіі.