Саўбез: Падзеі ва Украіне прамой пагрозы Беларусі не нясуць

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна зрабіць свае высновы з украінскіх падзеяў. Але, па яго словах, яны беларускае кіраўніцтва не напалохалі.



Савет бяспекі разгледзеў палітычную сітуацыю ва Украіне і яе ўплыў на стан нацыянальнай бяспекі Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА, было адзначана, што ўкраінскія падзеі "не нясуць прамых пагроз для Рэспублікі Беларусь". У той жа час сябры Саўбеза падкрэслівалі, што наша краіна зацікаўлена ва ўсталяванні на ўкраінскай тэрыторыі грамадзянскага міру, спакою і стабільнасці.



Таксама на Савеце бяспекі гаворка ішла пра тое, што Беларусь не прэтэндуе на вядучую ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, аднак прыкладзе максімальныя намаганні для захавання і развіцця адносін з брацкай краінай-суседкай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі