Савет бяспекі ААН зноў хоча абмеркаваць Украіну
Сёння адбудзецца надзвычайная сустрэча. Ініцыятарам выступіла Літва.
Прычынай для сустрэчы стала ўскладненне сітуацыі ў Данбасе, у прыватнасці пад Мар’інкай. На думку назіральнікаў, гэта стала самым сур'ёзным выбухам канфлікту з моманту ўводу ў дзеянне рэжыму спынення агню ў рамках Мінскіх пагадненняў.