Савет ЕС абмяркуе аднаўленне дзеяння пагаднення аб партнёрстве з Беларуссю
Пытанне абнаўлення дзеяння пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе разгледжанае 16-17 лістапада на паседжанні Савета ЕС па агульных пытаннях і знешніх адносінах у Бруселі. Як адзначыў у інтэрв'ю БЕЛТА Часовы павераны ў справах Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, гэтае пагадненне рэгулюе ў большай ступені гандлёвыя дачыненні. Ён падкрэсліў, што гандаль з'яўляецца важным элементам супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Гэта асобная галіна, для належнага развіцця якой неабходная дамоўна-прававая база, сказаў Жан-Эрык Хольцапфель.