Савет ЕС па юстыцыі і ўнутраных справах падтрымаў захаванне Шэнгенскай прасторы
Савет Еўрапейскага саюза па юстыцыі і ўнутраных справах падтрымаў захаванне Шэнгенскай прасторы нягледзячы на ўзрастанне тэрарыстычных і міграцыйных пагрозаў. Як заявіў міністр замежных справаў і па пытаннях міграцыі і прытулку Люксембурга Жан Асельборн, Шэнген працягне сваё існаванне.
Пры гэтым міністр дадаў, што Шэнген будзе працаваць толькі пры выкананні ўсіх правілаў, а таксама каардынацыі дзеянняў пры прыняцці нацыянальных рашэнняў аб часовым увядзенні кантролю на ўнутраных межах. У прыватнасці, абавязковай умовай стане папярэдняе інфармаванне кіраўніцтва ЕС пра намер пэўнай краіны ўзмацніць кантроль на сваіх унутраных межах.
Мяркуецца, што ў будучыні краіны Еўрасаюза прымуць рамачнае правіла, якое дазволіць узмацняць кантроль на ўнутраных межах на тэрмін не болей за шэсць месяцаў. Раней улады Нямеччыны і Аўстрыі з-за наплыву бежанцаў увялі на паўгода жорсткі кантроль на знешніх межах ЕС.
Раней былі асцярогі, што з-за наплыву мігрантаў з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу Шэнгенская зона можа прыпыніць сваё дзеянне на два гады, паведамляюць замежныя СМІ.
Фота з архіву