Сайт "Беларускі партызан" паведамляе пра блакаванне ў Беларусі
Вечарам 14 снежня рэдакцыя сайта "Беларускі партызан" паведаміла пра спробы блакавання інтэрнэт-рэсурсу ў Беларусі.
Аб праблемах з доступам да сайту паведамілі чытачы. У прыватнасці, не змаглі трапіць на сайт абаненты інтэрнэт-правайдэра "Атлант-Тэлекам" (цяпер гэта тэлекам-аператар velcom). Для іх з'яўлялася паведамленне, што доступ да сайта заблакаваны з адпаведнасці з указам прэзідэнта №60 ад 01.02.2010, пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра №4/11 ад 29.06.2020, дэкрэту прэзідэнта №6 ад 28.12.2014 і пастанове ААЦ і Мінсувязі №6/8 ад 19.02.2015.
Не працуе сайт таксама і ў абанентаў МТС, правайдара "Гарант" (цяпер гэта таксама velcom) з Віцебска.
Рэдакцыя "Беларускага партызана" адзначае, што на сайце Мінінфармацыі ім не вынесена ніякіх афіцыйных папярэджанняў. Таксама там няма распараджэнняў аб блакаванні сайта.
Рэдакцыя заклікае пры блакаванні сайта правайдарам чытаць навіны ў сацсетках.