СБУ ведае дакладнае месца запуску ракеты, якой збілі “Боінг”

Найда нагадаў, што Служба бяспекі Украіны праводзіць расследаванне ў рамках крымінальнай справы па факце тэрарыстычнага акта ў дачыненні самалёта Боінг-777 Malaysia Airlines.

“Мы маем бясспрэчныя доказы, што тэрарыстычны акт быў спланаваны і здзейснены з удзелам прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі”, — прыводзіць словы Найды УНІАН.

Паводле яго словаў, сёння ўсе даследаванні пацвярджаюць, што пуск ажыццяўляўся з тэрыторыі, якую кантралююць сепаратысты. Следства таксама мае доказы, што сістэма “Бук-М1”, з якой стралялі, была перададзеная баевікам Расіяй.

Паводле матэрыялаў расследавання, ракету запусцілі з раёна пасёлка Снежнае. Аднак дакладна невядома, ці наўмысна баевікі стралялі па цывільным самалёце.

“Боінг-777” быў збіты на Данеччыне ракетай 17 ліпеня ўвечары. У вынікі трагедыі загінула 283 чалавекі.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі