"Сцяну Шчоткінай" упрыгожыў новы надпіс
Знакамітая “сцяна Шчоткінай” у дварах вуліцы Карла Маркса ў Мінску зноў “заміраточыла”. Там з’явіўся свежы надпіс: “Я остаюсь”.
Гэта своеасаблівы водгук на славутую апошнюю фразу загінулага Рамана Бандарэнкі: "Я выходжу".
Раней у гэтым месцы неаднаразова з’яўляліся розныя графіці і надпісы. А камунальнікі іх увесь час зафарбоўвалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.