Сенатар Керымаў дагэтуль не атрымаў позву ад беларускіх праваахоўнікаў


"Ніякіх позваў на яго адрас не прыходзіла, ніякіх копій пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага на яго адрас не паступала", — цытуе словы адваката Анатоля Кучарэны РІА "Новости". Таму, па яго словах, з-за адсутнасці дакументаў абарона нават не можа зрабіць нейкіх крокаў.
 

Нагадаем, 2 верасня стала вядома, што Інтэрпол аб'явіў у вышук расійскага алігарха Сулеймана Керымава. Ён прыняў заяўку беларускіх праваахоўнікаў. Следчы камітэт Беларусі абвінавачвае асноўнага акцыянера "Уралкалія" ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Керымаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паколькі Керымаў з'яўляецца расійскім сенатарам, ён мае імунітэт. Аднак беларускія праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу Генпракуратуры Расіі, куды рыхтуюцца выслаць адпаведныя дакументы па справе "Уралкалія". 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі