Сенатары ўхвалілі абавязковую дактыласкапію і змены ў выбарчы кодэкс

Савет рэспублікі сёння ўхваліў абавязковую дактыласкапію для ваеннаабавязаных з 18 да 55 гадоў. Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі адзначыў, што гэта дазволіць павялічыць эфектыўнасць дзейнасці праваахоўных органаў у сферы забеспячэння грамадскай бяспекі.

Акрамя таго, ён адзначыў, што абавязковая дактыласкапія пакуль выпрабоўваецца на вайскоўцах, бо міліцыя не гатовая зняць адбіткі пальцаў усяго насельніцтва.

Сёння ж сенатары аднагалосна ўхвалілі змены ў выбарчае заканадаўства. Прадстаўляючы законапраект, старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што змены носяць прагрэсіўны характар, дазволяць павялічыць празрыстасць правядзення выбараў і павялічаць канкурэнцыю, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі