“Шахцёр” перамог “Слуцк” і захаваў лідарства ў чэмпіянаце
Салігорскі “Шахцёр” перамог “Слуцк” і такім чынам захаваў першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня прайшла ў рамках 24 тура, гарнякоў на сваім полі прымаў “Слуцк”. Вынік — 0:2.
Цяпер “Шахцёр” мае 56 ачкоў. За ім ідзе мінскае “Дынама” з 52 ачкамі, а далей — барысаўскі БАТЭ, у якога 51 ачко. Гэтыя дзве каманды сёння гуляюць матч 24 тура. У выпадку перамогі БАТЭ ссуне дынамаўцаў на трэцяе месца.
Раней у 24 туры прайшлі такія матчы: “Дняпро” — “Мінск” — 1:1, “Нафтан” — “Гомель” — 0:3, “Крумкачы” — “Нёман” — 2:2, “Іслач” — “Славія” — 1:0, “Віцебск” — “Дынама” (Брэст) — 2:2.