Шамана Габышава, які ішоў "выганяць Пуціна", зноў затрымалі (відэа)
У Якуціі на федэральнай трасе затрымалі шамана Аляксандра Габышава, піша "Новая газета". Ён ужо другі раз спрабуе дайсці да Масквы, каб правесі там абрад "выгнання Пуціна".
Першы паход Габышава закончыўся затрыманнем і крымінальнай справай на яго за заклікі да ўжывання гвалту супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Праваабаронца Аляксей Пранішнікаў апублікаваў відэа затрымання шамана. На ім бачна, як некалькі машын перакрылі дарогу, у той час як супрацоўнікі паліцыі тлумачылі Габышаву прычыны затрымання. Дарэчы, падпіска аб нявыездзе Габышава па крымінальнай справе скончылася яшчэ ў кастрычніку, бо абвінавачванне яму так і не выставілі.
10 снежня для ўручэння позвы шаману быў затрыманы сябра яго атрада Яўген Растокін, а да сястры Габышава Кацярыны прыйшлі з ператрусам.
В Якутии задержали отряд шамана. Его самого задерживают.
— Новая Газета (@novaya_gazeta) December 10, 2019
Видео от Алексея Прянишникова pic.twitter.com/grDju8Py3w
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.