Шаракова і Самойлаў — чэмпіёны Беларусі па велагонках на шашы
На чэмпіянаце Беларусі па шашэйных велагонках, які праходзіць у Лагойску, вызначыліся прызёры ў гонках з раздзельным стартам. Чэмпіёнамі і ў жанчын, і ў мужчын сталі прадстаўнікі Віцебскай вобласці, інфармуе БЕЛТА. У спаборніцтвах жанчын пераможцай стала Таццяна Шаракова, на другім і трэцім месцах брэстчанкі Ганна Таўканіца і Алена Амялюсік.
Мужчынскую гонку выйграў Браніслаў Самойлаў, срэбра ў Андрэя Красільнікава (Брэсцкая вобласць), а бронза у прадстаўніка Міншчыны Сяргея Новікава.
28 чэрвеня, у заключны дзень нацыянальнага першынства, адбудуцца групавыя гонкі — жанчыны мусяць пераадолець 140 км, а мужчыны праедуць 200 км.
27 чэрвеня на чэмпіянаце гонак няма, і шмат хто са спартоўцаў і трэнераў адправіўся ў Віцебск праводзіць у апошні шлях нашу вядомую велагоншчыцу Зінаіду Стагурскую, якая загінула 25 чэрвеня.