Шайгу заявіў Пуціну, што "Марыупаль вызвалены"

Шайгу заявіў Пуціну, што "Марыупаль вызвалены"

21 красавіка ва Уладзіміра Пуціна з дакладам быў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Ён распавёў пра тое, як вядуцца баявыя дзеянні ва Украіне. Шайгу наўрад ці абрадаваў Пуціна, калі сказаў, што "Марыупаль вызвалены". Насамрэч украінскія войскі там працягваюць трымаць абарону. Нават Сяргей Шайгу прызнаў, што на "Азоўсталі" не здаюцца больш за 2 тысячы вайскоўцаў.

Напярэдадні стала вядома, што расіяне плануюць правесці 9 траўня ў Марыупалі... ваенны парад. Заява Шайгу азначае, што Расія аб'явіць пра "перамогу" над абаронцамі гэтага ўкраінскага горада нават нягледзячы на тое, што яны будуць працягваць супраціўленне. Пуцін ужо загадаў адмяніць штурм "Азоўсталі", палічыў яго "немэтазгодным", каб "захаваць жыцці расійскім вайскоўцам". У той жа час тэрыторыю, якую кантралююць украінскія байцы, загадаў заблакаваць ("каб муха не праляцела").

Дзеянні расійскіх войск у Марыупалі прэзідэнт РФ назваў "поспехам". Вайскоўцаў расійскай арміі ён лічыць "героямі".

Абаронцы Марыупаля не збіраюцца здавацца ў палон. Яны гатовыя пакінуць горад толькі са зброяй, параненымі і забітымі. На "Азоўсталі" застаюцца сотні грамадзянскіх асоб. Напярэдадні стала вядома, што ў Марыупалі загінула 91-гадовая Ванда Аб'едкава, якая ў дзяцінстве перажыла нямецкую акупацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі