Шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале
Шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў адным з тэлеграм-каналаў у жніўні-верасні 2020-га. На такі тэрмін быў асуджаны Гродзенскім абласным судом (суддзя — Валерый Раманоўскі) 33-гадовы Валянцін Панасік, паведамляюць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватым па артыкулах "Масавыя беспарадкі", "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".
Панасік за кратамі з пачатку жніўня 2021-га. Ён сваю віну не прызнаў, адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе. У ранейшых паказаннях мужчына патлумачыў свае ўчынкі тым, што быў абураны празмерным беспадстаўным гвалтам з боку міліцыянераў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.