Школьніца ў Гомелі спрабавала забіць сябе на ўроку — сацсеткі

Панарама Гомеля / planetabelarus.by
Панарама Гомеля / planetabelarus.by

15-гадовая вучаніца адной з гомельскіх школ спрабавала звесці рахункі з жыццём, паведамляе паблік "ЧП Гомель".

Здарэнне адбылося падчас урока, калі настаўнік выйшаў з класа. У гэты момант дзяўчынка дастала лязо і парэзала сабе вены. Трагедыю атрымалася прадухіліць — вучаніцу хутка даставілі ў медыцынскі пункт школы і выклікалі хуткую дапамогу.

Пасля гэтага дзяўчынку шпіталізавалі.

Афіцыйнага пацверджання надзвычайнаму здарэнню пакуль няма.

Школьница в Гомеле пыталась покончить с собой на уроке — соцсети
Скрываўленае крэсла і падлога ў школе, дзе спрабавала забіць сябе 15-гадовая дзяўчынка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі