Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды
Прэзентацыя "Умкі"
Шпіц Аляксандра Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды. Пра выпрабаванні "Умкі-550" у чацвер паведаміла прэс-служба "Беларуськалія". Адзначаецца, што гэта было даручэнне Лукашэнкі і яго ўдалося выканаць "у максімальна сціслыя тэрміны".
Камбайн "Умка-550" мае такія ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся "Беларуськаліем" сумесна з адной з нямецкіх кампаній. Сцвярджаецца, што "ўзровень лакалізацыі" павялічыўся з 20% да 80% (проста нейкі рэкордны паказчык). Першы камбайн стварылі за паўтара года. Наступныя абяцаюць вырабляць за 6-7 месяцаў.
Генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты сцвярджае, што камбайн "па сваіх параметрах нічым не саступае замежным распрацоўкам". Ён упэўнены, што гэта пацвердзіцца і падчас працы ў шахце. У бліжэйшыя 2 месяцы яго змантуюць у рудніку.
Падчас прэзентацыі ў Салігорску "Умка" крышыла бетонную пліту — імітацыю горнай пароды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.