Што адбываецца ў IT-сферы? Пратасевічу — 10 гадоў калоніі? Стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч і Раман Пратасевіч / Еўрарадыё
Днямі Раман Пратасевіч заявіў, што не стаў бы пісаць пакаяльны ліст у беларускую Генпракуратуру. І ніводны чалавек у здаровым розуме не стаў бы, бо няма дурняў вяртацца з-за мяжы ў турму. Пракуратура нібыта пачула Пратасевіча — і запатрабавала пакараць яго 10-цю гадамі пазбаўлення волі.
Абмяркуем гэта з прадпрымальнікам і з нядаўнага часу палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым пра стан беларускай IT-сферы, змены ў падатку на "дармаедства" і частыя сустрэчы Лукашэнкі з расійскімі "губернатарамі". Гэта цяпер яго ўзровень, а Беларусь ва ўяўленні Крамля — гэта цяпер як рэгіён Расіі?
Стрым пачынаецца ў 17:10 па Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.