Што вядома пра беларуса, якога затрымалі ў Гдыні за страляніну. Версіі падзей

Што вядома пра беларуса, якога затрымалі ў Гдыні за страляніну. Версіі падзей

Сцяпан Свідзерскі, які паводле польскіх СМІ 14 лістапада ўчыніў страляніну ў офісе Thomson Reuters у Гдыні, даўно цікавіцца зброяй. Знаёмыя адгукаюцца пра яго, як пра ветлівага, разумнага і спакойнага хлопца. У офісе, дзе працаваў Сцяпан і адбылася страляніна.

А вынікам такой падзеі магло стаць непаразуменне. Пра гэта Еўрарадыё распавяла знаёмая Сцяпана, Святлана:

“Мы знаёмыя яшчэ з ліцэя ў Гродна. Ён на два гады старэйшы за мяне. Вучыўся ў гістарычным класе. Я б не сказала, што ён нейкі сацыяпат ці сацыяфоб. Камунікабельны, прыемны, начытаны хлопец. Выклікаў толькі пазітыўныя эмоцыі. Так, ён аматар зброі, мае дазвол, пастаянна трэніруецца. І, хутчэй за ўсё, гэта нейкае непаразуменне. Апошні раз мы бачыліся год таму ў Кіеве”.

Па старонцы ў Фэйсбуку Сцяпана Свідзерскага бачна, што ён удзельнічае ў конкурсах па стральбе, мае шмат узнагарод і  грамат. Ён жыве ў Польшчы з 2006 года.

Пакуль ёсць тры версіі падзей.

Па адной з версій, адзін з супрацоўнікаў убачыў, што Сцяпан прыйшоў у офіс са зброяй і паспрабаваў яе адабраць. Адбылася валтузня, падчас якой і прагучалі стрэлы. Ніхто не пацярпеў.

Па другой версіі, Сцяпан ішоў па калідоры на працы, у яго у руках убачылі зброю, таму выклікалі паліцыю. Тая затрымала хлопца.

Па трэцяй версіі, Сцяпан хацеў паказаць пісталет калегу, але, калі ён яго дастаў, у іншых супрацоўнікаў кампаніі пачалася паніка. Нехта паспрабаваў адабраць зброю і тады прагучалі стрэлы.

Сцяпан Свідзерскі  — з Гродна, вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, але пасля Плошчы ў 2006 годзе з’ехаў па праграме Каліноўскага ў Гданьск, дзе і адвучыўся на гісторыка. Апошнія гады ён працаваў аналітыкам у міжнароднай кампаніі Thomson Reuters. Сваякі і сябры затрыманага ўжо знайшлі яму адваката. Сустрэча з ім мае адбыцца ў 16 гадзін па польскім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі