Штодня ў свеце з'яўляюцца 130 новых доларавых мільянераў

Самыя заможныя людзі планеты у 2013 годзе павялічылі свае актывы амаль на 14%, яны дасягнулі 52,62 трлн долараў. Гэта новы рэкорд, папярэдні быў устаноўлены ў 2007-м — 40,7 трлн долараў.



Як адзначае РІА "Новости", найбольш доларавых мільянераў у ЗША — больш за 4 млн, на другім месцы — Японія з 2,33 млн, на трэцім — Нямеччына з 1,3 млн. Большасць гэтых людзей жывуць у Паўночнай Амерыцы, аднак вырасла колькасць мільянераў і ў Еўропе — на 12,5% — да 3 мільёнаў 380 тысяч чалавек. І, нягледзячы на фінансавы крызіс, іх колькасць працягвае павялічвацца.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі