Штогод вучыцца за мяжу з'язджае ўдвая больш студэнтаў, чым прыязджае ў Беларусь

Штогод вучыцца за мяжу з'язджае ўдвая больш студэнтаў, чым прыязджае ў Беларусь

Штогод вучыцца за мяжу з'язджае ўдвая больш студэнтаў, чым прыязджае ў Беларусь. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Імі выкарыстоўваліся разнастайныя адкрытыя дадзеныя, у тым ліку статыстыка ЮНЭСКА.

На міжнароднай канферэнцыі "Міграцыя і дэмаграфічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і сумежных краін" 15 лістапада ў Мінску дацэнт БДУ Людміла Факеева паведаміла, што штогод з нашай краіны з'язджае на навучанне каля 35 тысяч чалавек, а прыязджае толькі каля 15 тысяч. "Адмоўнае сальда" студэнцкай міграцыі назіраецца на працягу апошніх 15 гадоў, адзначыла Факеева.

Большасць беларускіх студэнтаў вучыцца ў Расіі, Польшчы і Літве, а ў Беларусь прыязджаюць пераважна студэнты з Цэнтральнай і Усходняй Азіі. Большасць замежных студэнтаў — грамадзяне Туркменістана, Расіі. Колькасць грамадзян Кітая сярод студэнтаў-замежнікаў набліжаецца да 10%, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі