Штрафы за незаконную высечку хвойных дрэў могуць скласці да 54 млн рублёў
Дзяржаўная лясная ахова Беларусі пераходзіць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў для недапушчэння незаконных высечак хвойных дрэў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
У лясах выстаўленыя пасты і на рэгулярнай аснове праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Для больш эфектыўнай працы рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце і супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. На аўтадарогах выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў. Асаблівая ўвага будзе надавацца ўчасткам лесу каля вёсак, хвойным маладнякам. Прадоўжацца рэйдавыя мерапрыемствы ўсе навагоднія святы.
Штрафы парушальнікам-фізічным асобам могуць скласці ад 900 тысяч да 9 млн рублёў. Індывідуальным прадпрымальнікам у выпадку парушэння давядзецца выплаціць ад 3 млн 600 тысяч да 36 млн рублёў, юрыдычным асобам — ад 9 млн да 54 млн рублёў.
У пераднавагодні перыяд мінулага года было выяўлена 17 выпадкаў незаконных высечак хвойных дрэў, спагнана штрафаў на 2,5 млн рублёў.
Фота: БЕЛТА