Швецыя падае заяўку на сяброўства ў NATO

Швецыя падае заяўку на сяброўства ў NATO

Швецыя падае заяўку на сяброўства ў NATO. Пра гэта ў панядзелак афіцыйна паведаміла прэм'ер-міністр краіны Магдалена Андэрсан. Яна дадала, што ўпэўнена ў падтрымцы гэтага рашэння насельніцтвам краіны, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Пра тое, што Швецыя падасць заяўку на ўступленне ў NATO, стала вядома ў сярэдзіне красавіка. Крыху раней пра такі намер заявіла і Фінляндыя. Адбылося гэта на фоне агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі на сяброўства ў NATO 15 траўня. Стакгольм і Хельсінкі могуць уступіць у NATO па паскоранай працэдуры.

Расія на гэта рэагавала нервова. У панядзелак на саміце АДКБ у Маскве Уладзімір Пуцін заявіў, што ў РФ з Швецыяй і Фінляндыяй праблем нібыта няма, а ўступленне ў NATO не ўяўляе непасрэднай пагрозы. А вось "пашырэнне ваеннай інфраструктуры" альянса на Фінляндыю і Швецыю будзе мець адказ з боку Масквы, падкрэсліў расійскі прэзідэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі