Фінляндыя афіцыйна абвясціла, што падае заяўку на ўступленне ў NATO

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын і прэзідэнт Саўлі Нііністэ​ / Reuters
Прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын і прэзідэнт Саўлі Нііністэ​ / Reuters

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і прэм'ер-міністр Санна Марын выступілі з сумеснай заявай пра ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.

"Фінляндыя павінна неадкладна падаць заяўку на ўступленне ў NATO", — гаворыцца ў заяве.

У найбліжэйшыя дні пра рашэнне зрабіцца чальцом Паўночнаатлантычнага альянса афіцыйна абвесціць і Швецыя. Прычым Стакгольм і Хельсінкі могуць уступіць у NATO па паскоранай працэдуры, сцвярджае дыпламатычная крыніца ТАСС у Брусэлі. Яны змогуць прапусціць этап атрымання і выканання Плана дзеянняў, які неабходны для членства ў альянсе.

Акрамя таго, "і сам працэс перамоў пра прыём будзе гранічна паскораны з прычыны высокай зацікаўленасці альянсу ў прыёме гэтых краін-партнёраў і высокай ступені гатоўнасці іх войскаў да інтэграцыі ў вайсковыя структуры NATO", — адзначыла крыніца.  

Фінляндыя і Швецыя заявілі пра жаданне ўступіць у NATO пасля нападу Расіі на Украіну.

"Мы не можам заставацца безабароннымі перад Расіяй, якая не выконвае міжнародныя законы", — казала, у прыватнасці, прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын у інтэрв'ю японскім СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі