Сідорскі і Цімашэнка абмяркуюць, як разам пераадолець крызіс
План сумесных дзеянняў па пераадоленні крызісу стане галоўнай тэмай сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску ўкраінскі амбасадар Ігар Ліховы. Па ягоных словах, гэты план ужо абмяркоўвалі прэзідэнты на сустрэчы ў Чарнігаве ў студзені 2009 года. Ліховы адзначыў, што сустрэча Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнка можа адбыцца ўжо ў красавіку.
Разглядаюцца прапановы аб сустрэчы як у Кіеве, так і ў Мінску. Папярэдняя сустрэча прэм'ер-міністраў, нагадаў амбасадар, адбылася ў Мінску.
БелаПАН
Разглядаюцца прапановы аб сустрэчы як у Кіеве, так і ў Мінску. Папярэдняя сустрэча прэм'ер-міністраў, нагадаў амбасадар, адбылася ў Мінску.
БелаПАН