Сілавікі праводзяць ператрусы ў праваабаронцаў

Сілавікі праводзяць ператрусы ў праваабаронцаў

Зранку 16 лютага сілавікі прыйшлі з ператрусамі да праваабаронцаў у розных гарадах краіны, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

У Магілёве ператрусы ідуць у Аляксея Колчына, Барыса Бухеля, а таксама журналіста-фрылансера Алеся Буракова-малодшага.

Ператрус адбываецца ў каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", праваабаронцы Андрэя Палуды.

Таксама сілавікі прыйшлі з ператрусамі дадому да мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна і светлагорскай праваабаронцы Алены Маслюковай.

Як паведамлялася раней, сёння зранку пачаліся ператрусы таксама ў журналістаў — сябраў БАЖ. У Мінску ператрусы адбываюцца ў Андрэя Бастунца, Барыса Гарэцкага, Алега Агеева. У Гомелі ў журналісткі Ларысы Шчыраковай праводзяць ператрус у рамках крымінальнай справы па артыкуле 362 КК (Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама ў Гомелі ідзе ператрус у журналіста Анатоля Гатоўчыца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі