Сілавікі ў масках пакінулі кватэру галоўрэда TUT.by Марыны Золатавай (відэа)
Сілавікі ў масках пакінулі кватэру галоўрэда TUT.BY Марыны Золатавай. У руках яны вынеслі тэхніку і, найхутчэй, дакументы, забраныя падчас ператрусу.
Саму Золатаву вывелі з дому праз чорны ўваход. Яе звезлі.
Таксама на допыт у ДФР забралі журналістку TUT.bу Алену Талкачову. Яна з адвакатам.
Ператрусы на офісе TUT.bу і дома ў яго супрацоўнікаў ідуць з раніцы 18 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.