Сілавікі затрымалі восем супрацоўнікаў TUT.by
Па выніках 18 траўня сілавікі затрымалі восем супрацоўнікаў TUT.by, паведамляе тэлеграм-канал рэдакцыі.
Гэта:
— рэдактар Вольга Лойка (на Акрэсціна);
— журналістка Алена Талкачова (на Акрэсціна);
— галоўная рэдактарка Марына Золатава;
— гендырэктар Людміла Чэкіна;
— галоўная бухгалтарка Анжэла Асад;
— намесніца дырэктара Ірына Рыбалка;
— галоўны інжынер Ала Лапатка;
— юрыстка Кацярына Ткачэнка.
"Пры гэтым мы ўсё яшчэ не ведаем, дзе цяпер некаторыя нашы калегі, у тым ліку намеснік бухгалтара Марыя Новік", — пішуць журналісты TUT.by.
Таксама затрымалі дырэктарку RocketData Дар'ю Данілаву.
З журналістаў, якія прыйшлі да офіса TUT.by, затрыманы толькі Арцём Маёраў, астатніх адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.