Сіноптыкі абяцаюць, што ў Беларусі пацяплее толькі на наступным тыдні
Цыклон, які прынёс у Беларусь халоднае надвор'е, паступова сыходзіць у бок Белага мора. Сіноптыкі абяцаюць паляпшэнне надвор'я толькі ў пачатку наступнага тыдня. Яны папярэджваюць, што на выхадных будзе пераважаць няўстойлівае, з дажджамі надвор'е. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", 6 чэрвеня па ўсёй краіне прайдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 2-8 градусаў цяпла (у паўднёвых раёнах краіны магчымыя замаразкі), днём 12-18. Ужо ў аўторак дзённая тэмпература дасягне 28 градусаў вышэй нуля.