Сіноптыкі: У панядзелак чакаецца снег, завіруха, галалёдзіца

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, прагназуецца слабая завіруха. У начны час у асобных раёнах захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 метраў за секунду. Вецер будзе паўночна-заходні, ноччу парывісты, днём умераны, адзначае БЕЛТА.

Днём месцамі па краіне таксама чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы будзе -5...-11 градусаў, пры праясненнях — 12-14 градусаў ніжэй за нуль. Днём тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі